Праводле праваабаронцаў «Вясны», заведзеная крымінальная права супраць аднаго з фігурантаў былой справы патрыётаў (справы «Белага легіёну») Андрэя Бяляўскага.

Андрэй Бяляўскі

 

Цяпер Андрэя вінавацяць у захоўваньні боепрыпасу, які быў знойдзены ў яго падчас вобшуку пасля затрымання ў сакавіку.

«Супраць былога фігуранта справы аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў Андрэя Бяляўскага ўзбуджаная крымінальная справа паводле ч.2 арт. 295 крымінальнага кодэксу РБ (Незаконныя выраб, набыццё, перадача ў валоданне, збыт, захоўванне, перавозка, перасылка або нашэнне агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў і г.д.).

Як стала вядома праваабаронцам, справа ўзбуджаная 27 лістапада цэнтральным апаратам Следчага камітэту Беларусі. Нагадаем, якраз у гэты дзень Следчы камітэт «паставіў кропку» і спыніў крымінальны пераслед усіх фігурантаў справы так званага «Белага легіёну», — паведамляе «Вясна».

У Следчым камітэце Беларусі звесткі пра завядзенне новай крымінальнай справы супраць Андрэя Бяляўскага пакуль не камэнтуюць.

Мастак-дызайнэр з Менску Андрэй Бяляўскі быў затрыманы 28 сакавіка 2017 году і абвінавачаны паводле частцы 3 артыкулу 293 Крымінальнага кодэксу («Навучанне і падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках»). Адпушчаны з СІЗА КДБ пад падпіску пра нявыезд 2 чэрвеня.

Радыё Свабода


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.