Крымінальная справа супраць Андрэя Бяляўскага была ўзбуджаная за захоўванне аднаго патрона, знойдзенага падчас ператрусаў увесну 2017 году.

Андрэй Бяляўскі

 

Як паведамляе сайт «Вясны», яна перададзеная ў суд Ленінскага раёна Мінска. Згодна з ч. 1 артыкула 295 Крымінальнага кодэкса РБ, Бяляўскаму можа пагражаць абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўленне волі на тэрмін да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі, ці папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў.

Андрэй Бяляўскі быў затрыманы 21 сакавіка, абвінавачаны па артыкулах КК «Навучанне і падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках» і «Стварэнне незаконнага ўзброенага фарміравання». 2 чэрвеня адпушчаны з СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыездзе са спыненнем справы.

12 снежня Следчы камітэт прад’явіў абвінавачанне Бяляўскаму па артыкуле «Незаконныя выраб, набыццё, перадача ў валоданне, збыт, захоўванне, перавозка, перасылка або нашэнне агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў». Дата суда пакуль не прызначаная.

Радыё Свабода

Чытайце па тэме:  Мама девочки, сломавшей челюсть ухажеру: Дочь больше года находилась под прессингом взрослого парня

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Leave a comment