Савецкі суд Менску вырашыў, што выданне «Новы Час» абавязанае сплаціць Зайдэсу 700 рублёў маральнай кампенсацыі і пакрыць судовыя выдаткі, а таксама апублікаваць абвяржэнне свайго матэрыялу, паведамляе Белсат.

Галоўная рэдактарка «Новага часу» Аксана Колб, адвакатка Марыя Колесава-Гудзіліна і юрыст БАЖ Алег Агееў. Фота ПЦ «Вясна»

 

Першапачаткова гаспадар скандальна вядомай установы «Паедзем, паядзім» патрабаваў спагнаць з рэдакцыі газеты і журналіста Дзяніса Івашына 8 тысяч беларускіх рублёў. У гэткую суму бізнесовец ацаніў свае маральныя пакуты з прычыны публікацыі расследавання пра будаўніцтва рэстарацыі каля Курапатаў.

Судовы разбор датычыў двух артыкулаў, надрукаваных сёлета ў чэрвені ды ліпені. Пазоўнік заяўляў, што прыведзеныя ў публікацыях звесткі – перадусім пра незаконнае будаўніцтва рэстарану «Паедзем, паядзім» – зневажаюць ягоную дзелавую рэпутацыю.

Журналіст Дзяніс Івашын не мусіць плаціць кампенсацыю бізнесоўцу.

Леанід Зайдэс у судзе адсутнічаў. Яго інтарэсы прадстаўляла адвакатка Яўгенія Патапава.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: