Два законапраекты аб міждзяржаўных дамовах з Суданам і Грузіяй на ўчорашнім пленарным паседжанні Палаты прадстаўнікоў дэпутатам прадстаўляў новы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас. І хоць дакумэнты для дэпутатаў былі падрыхтаваныя на расейскай мове, спадар Дапкюнас абодва разы прамаўляў па-беларуску.

Андрэй Дапкюнас

 

Нават калі дэпутат з Менску Максім Місько задаў пытанне дыплямату па-расейску, Андрэй Дапкюнас адказаў яму па-беларуску.

А вось іншы дэпутат, Віталь Уласевіч з Бабруйску, сваё пытанне ўжо фармуляваў па-беларуску. Гэтаксама як Вольга Палітыка і Валер Барадзеня.

«Для мяне выступленне на беларускай мове — прынцыповая пазыцыя, — сказаў Свабодзе Андрэй Дапкюнас. — Я шаную родную мову, вельмі яе люблю і імкнуся ўсюды гаварыць толькі на ёй. Гэта патрабаванне маёй душы».

У жніўні Лукашэнка прызначыў 54-гадовага Дапкюнаса намеснікам міністра замежных справаў. Дагэтуль дыплямат узначальваў пастаяннае прадстаўніцтва Беларусі пры ААН. Маці намесніка міністра Жана Дапкюнас — былая дырэктарка музэю Янкі Купалы і стрыечная пляменніца беларускага песняра.

Чытайце па тэме:  Митрополит Павел заявил, что «такого в Беларуси еще не было»

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.