Пасля сямі гадоў з пасады кіраўніка польскай дыпламатыі сышоў Радаслаў Сікорскі.

Shetyna

“з еўрапейскай палітычнай сцэны зыходзяць яркія палітыкі, якія мелі прынцыповыя падыходы да палітвязьняў у Беларусі”, – так пракаментаваў змены сустаршыня БХД , былы палітвязень Павал Севярынец.
– Тыя, хто з Еўропы актыўна дзейнічаў у беларускім накірунку, зараз сыйшлі. Засцярогі ў нас ёсць. Гэтыя засцярогі звязаныя з тым, што Сікорскага ведаем, і моцную палітыку ведаем, а што зараз будзе, мы, на жаль, не ведаем, а хацелася бы атрымаць яснае ўяўленне пра гэта. З нашага боку прапановы для працы ёсць.
Прадстаўляючы новы ўрад новая прэм’ер міністр адзначыла, што новы міністр Схэтына будзе працягваць датыхчасовую замежную палітыку, якую вызначыў раней Радаслаў Сікорскі.
Гжэгож Схэтына апошнім часам ўзначальваў камісію замежных спраў у польскім Сэйме, раней быў міністрам унутраных спраў польшчы.

крыніца: Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...