Сёння Міністэрства інфармацыі заблакавала незалежны сайт “Белорусский партизан”. Прычым ніякіх важкіх падстаў для такога кроку не назвала, дый увогуле па сутнасці не патлумачыла свае дзеянні.

Уладзімір Някляеў, Беларуская праўда

 

Паэт і грамадскі дзеяч Уладзімір Някляеў тлумачыць бесперапынную “вайну са СМІ” “нізкім інтэлектуальных узроўнем” тых, хто стаіць на варце рэжыму:

-Мяне ўводзяць у непаразуменне тое, што раз за разам робіць рэжым у адносінах да незалежных сродкаў масавай інфармацыі. Неаднойчы сайты блакаваліся, але заўсёды ўнаходзіліся тэхнічныя магчымасці абысці блакіроўку, тэхнічныя магчымасці засталіся. Але дзеянні ўладаў нічога, апрод адмоўнага рэзанансу ў свеце пра вайну палітычнага рэжыму са свабодай слова і правамі чалавека, нічога не дае. Але тым не менш улады блакуюць сайты з настойлівасцю, якая можна было б скіраваць у належным накірунку, – кажа Беларускай праўдзе Уладзімір Някляеў.

На тым тэлефонная сувязь з паэтам перарвалася. Пасля паўзы Уладзімір Някляеў дадаў:

-Ужо і нас блакуюць…

Гэтыя спробы сведчаць пра невысокі ўзровень мыслення людзей, якія абслугоўваюць рэжым; яны нібыта змагаюцца з іншадумствам і апазіцыяй, але ўвесь час выходзіць на шкоду. Сёння заблакаваць, адгарадзіцца ад СМІ проста немагчыма. І ніводны разумны палітык, калі ён не з дыктатарскай краіны, нават і не спрабуе ваяваць з прэсай. Нават Трамп, які паспрабаў накінуць аброць на амерыканскія СМІ, пасля доўгага-доўгага процістаяння паспрабаў змікшыраваць сітуацыю.

Рэжым закасцянеў і затупеў; і раней асаблівых мазгоў там не было, а цяпер, калі прыстойнаму чалавеку проста сорамна працаваць у ссітэме абслугі, там проста не засталося людзей з інтэлектам. Прычым не толькі ў сілах службах, але паўсюль – у медыцыне, не кажу ўжо пра юрыспрудэнцыю ці судовую сістэму. Калі ты сам у сістэме не асоба, а выканаўца, надзірацель, робат; такія робаты і прымаюць рашэнні пра блакіроўку СМІ.

Беларуская праўда

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: