Раніцай на праспекце Незалежнасці з’явіліся рэкламныя сіцібоксы з Уладзімірам Някляевым і Юрасём Жыгамонтам, ініцыяваныя кампаніяй Symbal.by. Каля 17 гадзіны білборды знялі і павесілі замест іх рэкламу крамы, якая вісела на тых месцах раней, паведамляе Наша ніва.

Рэкламная агенцыя патлумачыла гэта тым, што «патэлефанавалі з высокіх органаў», абураліся, як магла рэклама з Някляевым з’явіцца ў горадзе і наказалі тэрмінова зняць абодва плакаты.

 

Лёс сіцібоксаў з Меліцінай Станютай і Лявонам Вольскім, якія мусілі з’явіцца 5 верасня, вырашыцца бліжэйшым часам. Вось макеты запланаваных білбордаў:

«Ідэя акцыі была ў тым, каб прыўнесці на вуліцы Мінска нешта добрае-светлае, узняць настрой мінакам. Планавалася распачаць вялікую кампанію «Добрыя словы». Білборды — гэта толькі першы крок у гэтай кампаніі, далей мы плануем зладзіць флэшмоб у сацсетках, дзе людзі будуць пісаць на сваіх старонках штосьці пазітыўнае сваім сябрам ці каму заўгодна і пазначаць допісы хэштэгам #добрыясловы. Таксама планавалася зняць адмысловы відэаролік і іншыя акцыі. Шкада, вядома, што звонку нам увесь час ствараюць перашкоды, але мы не будзем спыняцца на гэтым шляху і спадзяемся, што людзі нас падтрымаюць», — падзяліўся планамі кіраўнік Symbal.by Павел Белавус.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: