12 чэрвеня завяршае сваю працу ў Менску місія Міжнароднага валютнага фонду. Эксперты знаходзіліся ў Беларусі ад 5 чэрвеня. Як сказалі БелаПАН у беларускім прадстаўніцтве МВФ, традыцыйнай прэс-канфэрэнцыі па выніках місіі гэтым разам не будзе.

Мандат цяперашняй місіі прадугледжваў абмеркаванне з прадстаўнікамі органаў дзяржаўнага кіравання Беларусі макраэканамічнай сітуацыі ў краіне. У праграме візіту значыліся сустрэчы з прадстаўнікамі Нацыянальнага банку, міністэрстваў фінансаў, эканомікі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Планавалася, у прыватнасці, разгледзець манетарную палітыку ўладаў і сітуацыю ў дзяржсектары.

Як сказаў у каментары для агенцтва БелаПАН эканаміст Антон Болтачка, адсутнасць публічных заяваў з боку прадстаўнікоў МВФ па выніках місіі можна растлумачыць тым, што беларускія ўлады пакуль не зрабілі значных крокаў на шляху рэфармавання эканомікі:

«За апошнія некалькі месяцаў мы не бачылі асаблівых зменаў у макраэканамічнай палітыцы, якія б сведчылі, што ўлады сталі рухацца па шляху рэформаў і прынялі рэкамендацыі МВФ. Таму, відаць, эксперты палічылі, што няма сэнсу паўтараць рэкамэндацыі, якія яны ўжо раней публічна агучвалі».

Іншыя эксперты таксама сыходзяцца на думцы: паколькі няма сігналаў наконт таго, што Беларусь пачала выконваць рэкамендацыі МВФ і наблізілася да атрымання крэдыту, няма падставаў і для публічных заяваў з боку МВФ.

Радыё Свабода


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Add comment

E-mail is already registered on the site. Please use the Login form or enter another.

You entered an incorrect username or password

Sorry, you must be logged in to post a comment.