Сёння ў Мінскім гарадскім судзе пачаўся крымінальны працэс над трыма аўтарамі расійскага выдання «Рэгнум». Дзмітрыю Алімкіну, Юрыю Паўлаўцу і Сяргея Шыпценку пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў распальванні нацыянальнай варажнечы. Абвінавачаныя правялі пад арыштам ужо больш за год.

Фота: Сяргей Гудзілін, “Наша Ніва”

 

На пачатку працэсу суддзя Ігар Любавіцкі забараніў рабіць фота і відэаздымкі. У залі прысутнічаюць каля 80 чалавек, у тым ліку праваабароца Валянцін Стэфановіч, старшыня ГА «БАЖ» Андрэй Бастунец, юрыст Алег Агееў.

Дзмітрыя Алімкіна абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт.130 КК — распальванне нацыянальнай варажнечы. Двух іншых аўтараў — Юрыя Паўлаўца і Сяргея Шыптэнку абвінавачваюць яшчэ і па ч. 3 арт. 130 КК і ч.1 арт. 233 (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць).

8 снежня 2016 года Следчы камітэт паведаміў, што крымінальныя справы былі заведзены на падставе зварота ў Міністэрства інфармацыі РБ па выніках ацэнкі інфармацыйных матэрыялаў, праведзенай Рэспубліканскай экспертнай камісіяй. Ацэнка праводзілася на прадмет наяўнасці прыкмет праявы экстрэмізму ў артыкулах дадзеных аўтараў, апублікаваных на інфармацыйных рэсурсах «Регнум», «Лента.ру», «ЕАДЭЙЛИ».

Было ўстаноўлена, што пад псеўданімам Ала Бронь пісаў Дзімітрый Алімкін, жыхар г. Брэста, які працваў вартаўніком у адной з устаноў адукацыі горада, а за псеўданімамі Павел Юрынцаў і Мікалай Радаў — Юрый Паўлавец, выкладчык БДУІР.

***

Адвакат Сяргея Шыптэнкі Ігнаценка заявіла хадайніцтва далучыць да справы дакумент пра тое, што ў апальных публікацыях Сяргея Шыптэнкі Раскамнагляд не знайшоў парушэння заканадаўства.

Таксама адвакат папрасіла далучыць да справы ліст з Музея вялікай айчыннай вайны пра тое, што падчас вайны 1941-1945 гадоў калабарацыяністы сапраўды выкарыстоўвалі герб Пагоня і бел-чырвона-белы сцяг і ў музеі ёсць адпаведныя экспанаты. Пра гэта згадвалася і ў публікацыях Шыптэнкі.

Таксама адвакат хадайнічала далучыць да справы дакументы, якія пацвярджаюць, што Шыптэнка не меў дачынення да тых ганарараў, якія сталі падставай для завядзення справы па артыкуле за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. Адкават настойвае на тым, што гэта не былі грошы Шыптэнкі, а ганарары для іншых аўтараў часопіса «Новая эканоміка».

Суд пастанавіў далучыць да справы ўсе дакументы.

Адвакат Ігнаценка хадайнічала дапытаць у якасці сведкаў: экспертаў, якія рабілі псіхолага-лінгвістычную экспертызу публікацый; членаў Рэспубліканскай экспертнай камісіі па выяўленні прыкметаў экстрэмізму, чыё заключэнне стала падставай для завядзення крымінальнай справы; падатковага інспектара Шыптэнкі у сувязі з нібыта незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю падсуднага; старшыню аб’ядання «Новая эканоміка», заснавальніка выдання «Новая эканоміка»; сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі Сяргея Карчыцкага і гісторыка Аляксандра Бендзіна, якія выкладае тэалогію і гісторыю.

Суд, пасля перапынку для нарады з двума народнымі засядацелямі, пастанавіў дапытаць аўтараў псіхолага-лінгвістычнай экспертызы і падатковага інспектараў. А вось членаў Рэспубліканскай камісіі пры Мінінфарме дапытваць не будуць, Карчыцкага і Бендзіна ў якасці экспертаў таксама вырашана не дапускаць да працэсу.

Народная Воля

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: