Спецыяльны атрад хуткага рэагавання (СОБР) з выкарыстаннем зброі разагнаў сустрэчу анархістаў пад Крупкамі. Анархістаў паклалі тварам у зямлю, частку прымусілі стаяць на каленях. Гэтак іх трымалі амаль 6 гадзінаў пад дажджом.

sb.by

 

Каля 20 анархістаў у суботу, 30 чэрвеня, сабраліся на прыродзе пад Крупкамі, паведамляе Белсат.

«Дзесьці пасля абеду з лесу выбеглі людзі са зброяй, пачалі страляць у паветра, загадалі ўсім легчы тварам у зямлю. Потым з’явіліся людзі ў цывільным (верагодна, супрацоўнікі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачынасцю і карупцыяй, – заўв.). Усе былі ў масках. Ніхто не прадстаўляўся, не тлумачыў, што адбываецца», – распавядае belsat.eu відавочца гэтых падзеяў Марына Дубіна.

Спецназаўцаў было каля 15 чалавек, яшчэ чалавек 25 было ў цывільным, кажа яна.

Сілавікі абшуквалі анархістаў, даглядалі намёты. Потым па чарзе прымушалі ўдзельнікаў сустрэчы называць на відэакамеру свае імёны і даваць тлумачэнні.

«Частка людзей ляжалі тварам у зямлю, частку прымусілі стаяць на каленях з рукамі за галавую, – кажа Дубіна, – Гэта працягвалася з паловы чацвёртай прыкладна да 22.00. Увесь гэты час ішоў дождж. Дзяўчынак не пускалі ў прыбіральню, бо сілавікі казалі, што ў іх няма супрацоўнікаў-жанчын, каб іх суправодзіць. Не давалі не піць, не есці. На пытанне, што тут адбываецца, супрацоўнікі ў масках казалі: «Ну вы ж самі ўсё разумееце, што вам тлумачыць».

Чытайце па тэме:  Руководитель филиала "Минскоблдорстроя" задержан при получении взятки

Толькі ўвечары, на пачатку 11-й, людзям дазволілі ўстаць і сілавікі зʼехалі. На двух анархістаў пры гэтым было складзены адміністратыўныя пратаколы: за незаконнае выдаленне расліннасці і аб экстрэмісцкіх матэрыялах. «Сказалі, што нібыта хтосьці зрубіў нейкае дрэва – хаця ніхто гэтага не бачыў. Ну і літаратуру канфіскавалі», – дадае яна.

«Я лічу, што гэта бязмежжа з боку міліцыі і спецназа. Гэта абсалютна беспадстаўны ціск, беспадстаўнае спыненне любой дзейнасці нават проста сустрэчаў. Гэта проста бесчалавечнае абыходжанне: 6 гадзінаў ляжаць на зямлі пад дажджом, калі ты не ведаеш, ці затрыманы і што адбываецца, і пры гэтым ты мусіш падпарадкоўвацца гэтым людзям, бо яны са зброяй», – адзначае Марына Дубіна.

Праваабаронцы адзначаюць, што пераслед людзей толькі за іх анархічныя перакананні стаў звычайнай справаю ў Беларусі. Пры гэтым рэгулярна ў прэсе з’яўляецца інфармацыя аб тым, што адносна анархістаў шырока выкарыстоўваюцца непрацэсуальныя метады працы – у тым ліку гвалт і псіхалагічны ціск.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: