Фонд “Рэдут добрага імя” падаў у Варшаўскі суд пазоў супраць аргентынскага інтэрнэт-выдання «Pagina 12».

Adrian Grycuk/Wikimedia Commons/CC BY-SA 3.0 pl

 

Фонд “Рэдут добрага імя” (Reduta Dobrego Imienia) падаў у Варшаўскі суд пазоў супраць аргентынскага інтэрнэт-выдання «Pagina 12». Фонд спасылаецца на папраўкі закона аб Інстытуце нацыянальнай памяці.

Арганізацыя патлумачыла, чаму падала ў суд. Прычынай стала праілюстраванне артыкула пра забойства габрэяў падчас вайны ў мясцовасці Едвабнэ фатаграфіяй забітых жаўнераў польскага падполля. Фотаздымак зрабіла камуністычная бяспека. Гэта пасмяротны здымак групы салдат з падраздзялення Мячыслава Дземяшкевіча «Роя» з 25 лютага 1950 года.

Арганізацыя называе дзеянне аргентынскага выдавецтва маніпуляцыяй, якая наносіць шкоду польскаму народу і парушае добрае імя польскіх жаўнераў. «Гэта наўмыснае злоўжыванне, якое павінна замацаваць у чытачоў перакананне пра польскі антысэмітызм», – лічыць арганізацыя.

Папраўкі да Закону аб ІНП уступілі ў сілу 1 сакавіка. У адпаведнасці з законам, тыя, хто публічна і насуперак фактам, прыпісвае польскай нацыі або польскай дзяржаве адказнасць за злачынствы, учыненыя ў Трэцім Рэйхам або іншыя злачынствы супраць чалавечнасці, будуць падвяргацца штрафу або пазбаўленню волі на тэрмін да трох гадоў.

Польскае Радыё

Чытайце па тэме:  Гісторык, які пераназывае вуліцы ў Польшчы: за Тарашкевічам можам скасаваць і Коласа
Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: