28 жніўня 1929 году ў БССР быў праведзены «Дзень калектывізацыі». Толькі за адзін гэты дзень у краіне былі створаныя 143 калгасы, нагадвае Белсат.

Сотні тысяч нязгодных гаспадароў паплаціліся за свае пратэсты свабодаю і жыццём. Гвалтоўная калектывізацыя прывяла да заняпаду сельскагаспадарчай вытворчасці. Кампанія па высяленні, раскулачванні і выключэнні з калгасаў разбурыла вялікую колькасць сялянскіх гаспадарак, у шэрагу калгасаў не было каму працаваць. Дзеянні ўладаў выклікалі масавы супраціў сялянства – сабатаж, бунты, уцёкі сялянаў па заробкі ў гарады і нават у Польшчу.

Фіналам гвалтоўнай калектывізацыі і валюнтарысцкай эканамічнай палітыкі стаў масавы голад 1932-1934 гадоў, праўда пра які хаваецца аж да сёння. Паводле доктара гістарычных навук Ірыны Кашталян, на поўдні Беларусі былі выпадкі канібалізму.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: