Вечарам 11 лютага ў Кобрыне на адной з вуліц невядомы забіў 31-гадовую мясцовую жыхарку і цяжка параніў яе 39-гадовага мужа. Ахвяраў нападу заўважыў міліцэйскі патруль. Пра гэта Еўрарадыё распавёў афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк.

Іванюк: “Прыкладна ў 20:30 невядомая асоба нанесла шматлікія ўдары нажом па розных частках цела 31-гадовай жанчыне і яе 39-гадоваму мужы. У бальніцы, куды іх даставіла “хуткая”, жанчына ад атрыманых траўмаў памерла. Мужчына на дадзены момант знаходзіцца ў рэанімацыі. Да гэтага часу на месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні і аператыўныя мерапрыемствы, скіраваныя на тое, каб даведацца асобу таго, хто здзейсніў злачынства”.

Тым не менш, кажа афіцыйны прадстаўнік брэсцкага УСК, нож, з якім злачынца напаў на сваіх ахвяр, да гэтага часу не знойдзены.

Па словах Дзмітрыя Іванюка, ахвяраў нападу заўважылі супрацоўнікі міліцыі, якія на патрульнай машыне праязджалі міма. Таксама, ён не змог пацвердзіць інфармацыю, што забітая жанчына была цяжарная.

Па факце злачынства Следчым камітэтам распачатыя крымінальныя справы па артыкулах “Забойства” і “Замах на забойства дзвюх асоб”.

Чытайце па тэме:  Задержан подозреваемый в причастности к исчезновению Юлии Соломатиной
Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: