У Слоніме вядзецца даследаванне месца старых яўрэйскіх могілак па вуліцы Брэсцкай, мэтаю якога з’яўляецца пошук фундамента будынка склепу, у якім пахаваны пачынальнік вядомай хасідскай дынастыі Аўраам Вайнберг.

Фото nv-online.info/

 

Ініцыятарам раскопак выступіла яўрэйская хасідская супольнасць, якая аб’ядноўвае больш за 10 тысяч сем’яў у Ізраілі, Брытаніі і ЗША. У верасні дазвол на правядзенне даследаванняў далі слонімскія ўлады, пiша Народная Воля.

Крыніцай для лакалізацыі месца пахавання равіна з Вайнбергаў паслужыў відэазапіс 1929 года і фотаздымак 1944 года, зроблены з нямецкага самалёта.

Працы пачаліся 19-20 верасня і працягнуліся 2-3 кастрычніка. У выніку быў выяўлены фундамент будынку з двума пахаваннямі. Наяўнасць трэцяга пакуль спрэчнае. Яно магло быць пашкоджана ў пазнейшы час, пры знішчэнні могілак. Найверагодней, менавіта гэта і ёсць пахаванні слонімскіх равінаў Вайнбергаў.

Нагляд за правядзеннем працы здзяйсняе археолаг Алесь Максімовіч, які апошнія некалькі гадоў актыўна даследуе Слонімшчыну. Па яго словах, акрамя самога падмурка, выяўленне якога і ёсць мэта даследаванняў, знойдзены шэраг расійскіх капеек другой паловы ХІХ стагоддзя, адна польская манета ў 3 грошы 1840-х гадоў. Цікавасць выклікаюць і знаходкі дахоўкі, якая выраблялася ў Альбярціне графаў Пуслоўскіх (сёння – у межах Слоніма). Важнасць гэтых артэфактаў у тым, што яны дазволяць вызначыць храналагічныя межы пахаванняў.

Напрыканцы кастрычніка месца правядзення даследаванняў наведае дэлегацыя з Ізраіля.

 

Чытайце па тэме:  Махмуд Аббас заявил о замораживании всех контактов с Израилем

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.