Пракурор Партызанскага раёна Мінска апратэставаў рашэнне суда, якім грамадскі дзяяч Вячасдаў Сіўчык аштрафаваны за святкаванне Дня беларускай вайсковай славы на  45 базавых велічыняў. Вячаслаў Сіўчык сёння атрымаў адпаведнае ўведамленне з суда.

Вячаслаў Сіўчык у судзе, Еўрарадыё

 

“…Сіўчык В.В. на працягу 2017 г. неаднойчы прыцягваўся да адміністратыўнай адказнасці па арт. 23.34 і 23.4 КаАП Рэспублікі Беларусь, за што ў дачыненні да названай асобы ўжываліся адміністратыўныя пакаранні як у выглядзе штрафа, так і ў выглядзе арышта, – піша ў пратэсце пракурор Маскоўскага раёна. – Разам з тым, неаднаразовае ўжыванне названых адміністратыўных пакаранняў не аказала патрэбнага выхаваўчага эфекта і прафілактычнага ўздзеяння на Сіўчыка В.В., з прычыны чаго ўжыванне ў цяперашні час больш мяккага пакарання, прадугледжанага санкцыяй 23.34 КаАп, немэтазгодна і не дазволіць у поўным аб’ёме дасягнуць мэты адміністратыўнага пакарання, – папярэджанню здзяйснення Сіўчыкам В.В. новых правапарушэнняў у далейшым”.

Беларуская праўда

Чытайце па тэме:  У Мінску невядомы лёг пад танкі (віэда)

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.