Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў спадзяюцца на аднаўленне статуса спецыяльнага запрошанага ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы. Пра гэта заявіў журналістам 27 студзеня старшыня парламенцкай камісіі па міжнародных справах Віталь Бусько.

pase1

Ён адзначыў, што нядаўна адбыліся выбары новага старшыні ПАСЕ, якім стаў прадстаўнік Іспаніі. У сваім выступе ён асобна закрануў адносіны з Беларуссю і сказаў пра вяртанне статуса нашай краіне.

Дэпутат таксама паведаміў, што цяпер у Страсбургу знаходзіцца кіраўнік дэлегацыі Нацыянальнага сходу па ажыццяўленні кантактаў з ПАСЕ Мікалай Самасейка. У рамках зімовай сесіі асамблеі ён прыме ўдзел у паседжанні камісіі па палітычных пытаннях і дэмакратыі, якое адбудзецца 28 студзеня. Запланавана таксама правядзенне сустрэч з кіраўніком Парламенцкай асамблеі Савета Сакратарыяту ПАСЕ, паведамляе БелаПАН.

Беларусь атрымала статус спецыяльнага запрошанага 16 верасня 1992 года, а 13 студзеня 1997 года была яго пазбаўленая: Бюро асамблеі не прызнала канстытуцыйны рэферэндум 24 лістапада 1996 года.

У чэрвені 2009 года ПАСЕ прыняла рэзалюцыю, у якой гаворыцца, што статус спецыяльнага запрошанага будзе вернуты беларускаму парламенту толькі пасля ўвядзення ў краіне мараторыя на смяротную кару.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: