Упершыню ў Беларусі за ўдзел у вайне за мяжою асуджаны жаўнер, што ваяваў на баку гэтак званай Данецкай народнай рэспублікі.

Аляксея Яршова, жыхара Паставаў, пакаралі паводле артыкулу 361-3 Крымінальнага кодэксу («Удзел ва ўзброеным фармаванні на тэрыторыі замежнай дзяржавы»). Факт найміцтва, то бок служэння за грошы, даказаць не атрымалася.

Суд праходзіў за закрытымі дзвярыма. Паводле прысуду, Яршоў правядзе 2 гады гэтак званай хатняй хіміі, у папраўчую ўстанову скіраваны не будзе. Побыт баевіка ДНР Яршоў дэманстраваў у сваім профілі ў сацыяльнай сетцы – фотаздымкі са зброяй, танкамі, на фоне ўезду ў Данецк. Раней да крымінальнай адказнасці прыцягвалі толькі тых, хто ваяваў на баку Украіны, і па артыкулах не звязаных наўпрост з найміцтвам ці добраахвотнай службаю за мяжой. Удзельніка АТА Тараса Аватарава пакаралі на 5 гадоў пазбаўлення волі за незаконныя дзеянні са зброяй і боепрыпасамі. Чальца батальёну «Азоў» Тараса Ганчарова, вядомага на мянушку «Тэрор-машына», летась асудзілі на 7 гадоў пазбаўлення волі за рабаўніцтва, раздзіманне расавай і нацыянальнай варожасці і парнаграфію. У «Гарачым каментары» – палітолаг Алесь Лагвінец.

belsat.eu

 

Чытайце па тэме:  Саўка ды Грышка пра «Песьняроў» у «ДНР»

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Leave a comment