Сам Аляксандр Фядута кажа, што такія звароты не адпраўляў і разглядае гэта як «звычайную правакацыю». Зварот тычыцца справы «Белага легіёна».

Аляксандр Фядута

 

Аляксандр Фядута распавёў, што ў ноч на 2 снежня на ягоны электронны адрас адначасова прыйшлі лісты з сайта Следчага камітэту і КДБ.

«Сёння ў 01.18 ночы з сайта sk@sk.gov.by і admin@kgb.by на мой электронны адрас былі адпраўленыя два лісты, у якіх быў нібыта мой зварот да старшынь СК і КДБ, — распавёў Аляксандр Фядута ў камэнтары Радыё Свабода. — У звароце перадрукаваны мой камэнтар на сайце Белсату і ад майго імя патрабуюць адказаць на пытанні, пастаўленыя ў гэтым матэрыяле. Там пазначаны таксама хатні адрас, дзе я пражываю».

Аляксандр Фядута мяркуе, што нехта скарыстаў ягонае імя і асабістыя звесткі, накіраваўшы электронныя звароты у гэтыя ўстановы.

«Я разглядаю гэта як звычайную правакацыю, — кажа Аляксандр Фядута. — Я ня ведаю, ці мелі да гэтага дачыненні супрацоўнікі КДБ і СК. Але я лічу, што ёсць група людзей, якая з задавальненнем сутыкнула б ілбамі гэтыя два ведамствы і мяне».

Калёнка Аляксандра Фядуты, размешчаная на сайце незалежнага тэлеканалу Белсат, прысвечаная асобе «фраў А.», чый ліст нібыта стаў падставаў для з’яўлення справы «Белага легіёну».

Што да самой справы, Аляксандр Фядута лічыць яе «цалкам прыдуманай».

«Маё асабістае меркаванне, што ніякіх падставаў для гэтай справы не было, — кажа Аляксандр Фядута. — А пасля таго, як СК пацьвердзіў, што там няма падставаў для крымінальнай справы, трэба паразмаўляць са спадарыняй А, з якой усё пачалося. Яна насамрэч даставіла шмат момантаў для перажывання і тым, каго пасадзілі, і іх сваякам».

Чытайце па тэме:  Уладзімір Някляеў: “Мяне хочуць адправіць на той свет…”

Паводле Аляксандра Фядуты, «КДБ адразу сказаў, што гэта ня іхняя справа. Следчы камітэт працаваў у межах сваіх паўнамоцтваў. Пракуратура таксама лічыла мэтазгодным на ўсялякі выпадак праверыць, а раптам там сапраўды тэрарысты».

А вось фігуры «фраў А.», мяркуе ён, неапраўдана мала ўвагі.

«Усе мусяць даведацца, што за інфармацыя была ў фраў А., хто яна такая і чым яна была матываваная, — кажа Аляксандр Фядута. — Трэба каб ніхто ніколі больш ня мог пад хлуслівай нагодай выкарыстоўваць следчыя органы, каб вырашыць нейкія свае справы. Калі гэта фраў А., то трэба на яе прыкладзе паказаць, што гэта не дапушчальна».


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.