Былы маёр КДБ, былы віцебскі прадпрымальнік, пакінуў радзіму ў 2006 годзе пасля адкрыцця ў дачыненні да яго крымінальнай справы за эканамічныя злачынствы, нагадвае Радыё Рацыя.

Ануфрый Рамановіч кажа, што справа была палітычнай, звязанай з яго ўдзелам у прэзідэнцкай кампаніі і палітычным жыцці краіны. Сёлета ён вырашыў вярнуцца ў Беларусь:

– Сапраўды гэта так, я ў бліжэйшы час хачу вярнуцца на Радзіму, прыехаць на малую бацькаўшчыну. Там, пакуль ёсць сілы, неяк уладкаваць сваё жыццё.

У 2008 Беларусь даслала ў Польшчу запыт на яго экстрадыцыю. У выніку ён быў затрыманы ў Беластоку і месяц правёў у арышце. Аднак Акружны суд не знайшоў падстаў для яго экстрадыцыі, у яго падтрымку выступіў Аляксандр Мілінкевіч.

У 2009 годзе ў Беларусі справу супраць яго закрылі, аднак сам Ануфрый Рамановіч дазнаўся пра гэта толькі ў мінулым годзе:

– Такім чынам справу закрылі ў 2009 годзе. Я думаю, чаму ж яны мне, як грамадзяніну Беларусі, не паведамілі, што справа закрытая, што няма на мяне ніякай справы? Я ўжо дзесяць гадоў мог бы жыць у Беларусі, займацца сваімі грамадзянскімі справамі і г. д.

У Польшчы Ануфрый Рамановіч атрымаў статус палітычнага ўцекача. Вярнуўшыся ў Беларусь, ён яго пазбавіцца. Ён кажа, што хоча заняцца асабістымі справамі, пабыць з сям’ёй і наведаць магілы продкаў.

 

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...