Бухгалтара Беларускага незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) і старшыню Мінскай гарадской арганізацыі прафсаюза ўвечары 2 кастрычніка вызвалілі з СІЗА №1 Мінска ў сувязі са зменай меры стрымання на падпіску аб нявыездзе.

Ігар Комлік і Алесь Бяляцкі каля “Валадаркі” ў першыя хвіліны вызваллення палітвязня

 

Ігар Комлік утрымліваўся пад вартай з 2 жніўня ў межах крымінальнай справы, узбуджанай супраць яго і старшыні прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу РБ (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне да 7 гадоў з канфіскацыяй маёмасці. Паводле афіцыйнай інфармацыі Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь у ходзе праверкі ў межах узбуджанай крымінальнай справы ўстаноўлена, што «старшыня і галоўны бухгалтар прафсаюзнай арганізацыі з мэтай асабістага ўзбагачэння адкрылі ад імя прафсаюза рахункі ў замежных банках, на якія пастаянна паступалі буйныя сумы грашовых сродкаў», паведамляе ПЦ “Вясна”.

3 жніўня праваабарончыя арганізацыі Беларусі выступілі з сумеснай заявай аб прызнанні Ігара Комліка палітычным зняволеным, у якой адзначылі палітычны матыў гэтай крымінальнай справы і запатрабавалі спынення пераследу яе фігурантаў і неадкладнага вызвалення Ігара Комліка.

Чытайце па тэме:  Минчане жалуются на сбои в работе byfly по ночам
Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: