Суд над палітвязнем Уладзімірам Кондрусем пачнецца 16 лістапада ў 10.30. Як паведамляе “Вясна”, працэс пройдзе ў судзе Маскоўскага раёна Мінска. Разглядаць справу будзе суддзя Святлана Бандарэнка.

spring96.org

spring96.org

39-гадовы Кондрусь — апошні, каго затрымалі па справе Плошчы-2010. Яго вінавацяць ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Мужчыну ўзялі пад варту 14 чэрвеня пасля таго, як яго апазнала газета “Наша ніва” і назвала правакатарам. Падчас следства яго трымаюць у мінскім СІЗА №1 — вядомай “Валадарцы”.

Бацькі, сястра і адвакат Кондруся не могуць распавесці СМІ падрабязнасці справы, бо далі падпіску аб неразгалошванні. Сам затрыманы абвяшчаў галадоўку і амаль два месяцы адмаўляўся ад ежы, пасля чаго стан яго здароўя моцна пагоршыўся.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...