Кашмарную гісторыю, якая адбылася ў калоніі з Іллём Валавіком, апісала ў сваім ФБ яго жонка Алена Макарэвіч.

Ілля Валавік

 

«Перадалі Іллю ватоўку на тры памеры больш, іншых памераў днём з агнём не адшукаеш. Аддаў ён яе ушыць. Швачак той зламаў тры іголкі, пакуль ўшываў, і абломак іголкі застаўся ў рукаве. Прайшло два месяцы і вось тыдні два таму ў Іллі рэзка забалела рука. Ён папрасіўся да лекара, тая зрабіла рэнтген і сказала што ў яго іншароднае цела паміж косткамі там 2 см. Адразу ж стала гарлапаніць як ненармальная што гэта членашкодніцтва і што яму свеціць яшчэ адзін профулік. Паклалі яго на тыдзень у сан. частку, паназіралі і «выпісалі». У выніку сказалі яму, што выдаляць яе не будуць, бо не ўмеюць акуратна, і што прыйдзецца раскалупаць яму ўсю руку, каб дастаць. Так што лепш хай яна там застаецца і абрастае касцяным мазалём.

І вось ён нам у аўторак гэтае распавёў на кароткатэрміновым спатканні.

На наступны дзень (учора) свякроў не вытрымала і паехала назад у калонію да нам. начальніка і галоўнага лекара на размову. Тыя акрамя як «праводзім праверку» нічога з сябе выціснуць не змаглі. Затое сёння Ілля патэлефанаваў і сказаў што ў яго з’явіліся вялікія праблемы з-за гэтага візіту, маўляў зараз у яго непрыемнасці.

Я вядома ведала што там пляваць на зняволеных, што ставяцца як да сабак, але каб на стооолькііі ….Нават не ведаю, куды пісаць скардзіцца ( Там рука руку мые, нікому нічога не дакажаш», — напісала Алена Макарэвіч.

Нагадаем, вясной 2017 года антыфашыста Іллю Валавіка абвінавацілі ў хуліганстве і кіраванні незарэгістраванымі арганізацыямі (фанацкімі суполкамі) і асудзілі на 10 гадоў зняволення.

Новы Час

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: