Сэбасціян Карась з’яўляецца першым чалавекам, якому ўдалося перасекчы Балтыйскае мора ўплаў, перадае Польскае Радыё.

photo: facebook/Extreme Baltic Challenge

 

Сэбасціян Карась з’яўляецца першым чалавекам, якому ўдалося перасекчы Балтыйскае мора ўплаў. Амаль апоўначы 26-гадовы плывец выйшаў на бераг на дацкай выспе Борнхальм, праплыўшы 100 км з польскага Калобжэгу. Плаванне працягвалася 29 гадзін.

Шматразовы чэмпіён Польшчы ў плаванні ўвесь гэты час знаходзіўся ў вадзе, тэмпэратурай некалькі градусаў. На некаторых адрэзках трасы хвалі дасягалі двух мэтраў вышыні. Асабліва складанымі былі апошнія 5 км, калі хвалі накладаліся адна на адну. Побач з плыўцом плыло невялікае судна.

Гэта была другая спроба Сэбасціяна Карася пераплысці ўплаў Балтыйскае мора. У мінулым годзе ён спыніўся пасля 8 гадзін па прычыне клопатаў са здароўем. Сёлета плывец доўга чакаў адпаведных атмасфэрных умоваў. Першапачаткова старт плянаваўся на пераломе ліпеня і жніўня.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...