Каб абараняцца ад АЧС, Польшча плянуе пабудаваць плот уздоўж сваёй усходняй мяжы.

Photo: rcvd/pixabay.com/CC0 Public Domain

 

Каля 1,5 тысячы выпадкаў заражэння афрыканскай чумой свіней былі пацьверджаныя ў дзікоў на тэрыторыі Польшчы. У апублікаваным на мінулым тыдні дакладзе галоўны лекар вэтэрынарыі, паведаміў пра чарговыя сто выпадкаў заражэння вірусам, які з’яўляецца небяспечным для свіней.

Яцэк Лукашэвіч (Jacek Łukaszewicz) з Нацыянальнай лекарска-вэтэрынарнай палаты адзначае, што наяўнасьць віруса АЧС азначае ня толькі пагрозу для жывёл, але таксама гандлёвыя абмежаванні.

„Гэта вельмі вялікая пагроза для экспарту. Калі б хвароба распаўсюдзілася на чарговыя тэрыторыі краіны, гэта, хутчэй за ўсё, сустрэлася б новымі абмежаваннямі. Гэта мог бы быць сур’ёзны ўдар па эканоміцы”, – кажа Яцэк Лукашэвіч.

Выпадкі АЧС былі выяўленыя на ўсходзе і ў цэнтральнай частцы краіны. Галоўны лекар вэтэрынарыі Кшыштаф Немчук (Krzysztof Niemczuk) звяртае ўвагу на тое, што вірусам могуць быць заражаныя ня толькі дзікі, але таксама корм.

Нагадаем, Польшча разглядае магчымасць будаўніцтва ўздоўж усходняй мяжы плоту, даўжынёй у больш за 1000 км. Гэта павінна абмежаваць міграцыю ў краіну дзікоў з Украіны й Беларусі.

Польскае Радыё

Чытайце па тэме:  Павел Усов: Отношения Беларуси и России крутятся вокруг оси "кредит-база"
Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: