Найбольш папулярнасцю карыстаюцца два кандыдаты: Дональд Туск ды Анджэй Дуда.

Donald Tusk, przewodniczący Rady Europejskiej                                                                            Foto: Unia Europejska

 

Сацыёлягі задалі пытанне, каго палякі бачаць наступным прэзыдэнтам. Найбольш папулярнасцю карыстаюцца два кандыдаты: Дональд Туск ды Анджэй Дуда, пiша Польскае Радыё.

Калі б ў другім туры наступных прэзыдэнцкіх выбараў былі цяперашні прэзыдэнт Анджэй Дуда і былы прэмʼер Дональд Туск, вынік быў бы на карысць цяперашняга кіраўніка Эўрапейскай рады, але з мінімальнай розніцай.

Такі вынік другой часткі апытання грамадзкай думкі апублікаваў навукова-даследчы інстытут Pollster. У першай часца палякі выказаліся адносна таго, хто з’яўляецца лепшым кандыдатам на пасаду прэзыдэнта ад партыі «Права й справядлівасць» (ПіС). Анджэй Дуда апярэдзіў усіх патэнцыйных канкурэнтаў. За яго кандыдатуру выказаліся дзьве траціны рэспандэнтаў. Найбліжэйшы сапернік Матэвуш Маравецкі атрымаў 16% падтрымкі, усе астатнія мелі менш за 10%.

Цяпер Pollster спытаў: «За каго вы галасавалі б у другім туры прэзыдэнцкіх выбараў, калі б там былі Анджэй Дуда й Дональд Туск?» Пакуль перамагае кіраўнік Эўрапейскай рады. Жаданне галасаваць за яго выказала 53% рэспандэнтаў, у той час як за Дуда – 47%.

Чытайце па тэме:  Президент Польши наложит вето на закон о судебной реформе

Аднак удзел Туска ў прэзыдэнцкіх выбарах на дадзены момант ёсць чыстай спэкуляцыя. Згаданы палітык пакуль так і не заявіў пра сваю гатоўнасці прыняць удзел у выбарах. Прэзыдэнцкія выбары ў Польшчы адбудуцца вясной 2020 года.

 


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.