Эліза Ажэшка – постаць вядомая ў гісторыі Беларусі. А вось пра яе маці, Францішку Відацкую з Каменскіх (1814-1878) вядома мала.

Была  жонкай Бенедыкта Паўлоўскага, але пасля яго смерці (1843 г.) выйшла замуж за Канстанціна Відацкага. За сродкі, атрыманыя ў пасаг, купіла сабе ў былога правізара і аптэкара Якава Багданавіча Румеля абодва яго маёнткі: Румлёўку і Гнойніцу.  Эліза Ажэшка ў 1857 г. правяла тут лета пасля вяртання з Варшавы. Бывала тут і пасля замужжа, калі прыязджала ў Гродна.

У 1877 г. Румлёўкай зацікавіліся суседзі-вайскоўцы. І таму ў гродзенскім гістарычным архіве захавалася справа  пад назваю “Аб высылцы начальніку 26 пяхотнай дывізіі плана маёнтка Румлёўка Гродзенскага ўезда памешчыцы Відацкай…”. Штаб дывізіі 24.05 (5.06).1877 г. звярнуўся ў гродзенскую губернскую чарцёжную з пытаннем, ці ёсць у іх план маёнтка памешчыцы Відацкай, “які прылягае да лагера 26 дывізіі і на частцы якога размеркаваны ў сучасны час лагер 104-га Усцюжскага палка”. Калі такі план ёсць, штаб прасіў прыслаць для вызначэння дакладных межаў маёнтка.

Такога плана не аказалася ў Межавым архіве, а 12 планаў зямель, занятых вайсковымі лагерамі, часова былі адпраўлены чарцёжнай у гродзенскі губернскі распараджальны камітэт. А таму ў архіўнай справе ніякіх планаў не было.  Скончылася гэтая справа тым, што вайсковыя ўлады высялілі Відацкую, даўшы ёй фінансавую кампенсацыю.

Вячаслаў Швед, прафесар гісторыі,

Беларуская праўда

Creative Commons License
This work is licensed under a Creative Commons Attribution-ShareAlike 4.0 International License.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: