20 студзеня пасля цяжкай хваробы на 86-м годзе жыцця памёр доктар гістарычных навук, прафесар Анатоль Грыцкевіч.

gryckevich

Пра гэта паведаміў Міхась Скобла ў Фэйсбуку.

Адышоў у лепшы свет гісторык Анатоль Грыцкевіч. Слуцкі шляхціч гербу Харугвы. Навуковец, які меў тры вышэйшыя адукацыі. Аўтар першай кнігі пра Слуцкае паўстанне і адзінай беларускай кнігі пра Аршанскую бітву. Беларус, які ведаў свой радавод да 10 калена. Адной з апошніх ягоных кніг была “Барацьба за Украіну: 1917-1921”.

Анато́ль Пятро́віч Грыцке́віч (31 студзеня 1929, Мінск — 20 студзеня 2014) — беларускі гісторык. Член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі (1996), доктар гістарычных навук (1986), прафесар (1987). Брат В. Грыцкевіча.

У 1950 скончыў Мінскі медычны інстытут. У 1955 — Мінскі педагагічны інстытут замежных моваў, у 1958 — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Працаваў лекарам. 3 1959 — у інстытуце гісторыі АН Беларусі, з 1975 загаднік кафедры Мінскага інстытуту культуры (з 1993 — Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры), адначасна ў 1996—2000 дырэктар Беларускага інстытута Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

 

 

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: