1 лютага ў Франкфурце-на-Майне на 108-м годзе жыцця памёр вядомы беларускі дзяяч замежжа, грамадзянін ЗША Барыс Кіт.

Борис Кит. Фото Кастуся Лашкевича

 

Пра смерць Барыса Кіта Свабодзе паведаміла ягоная жонка Тамара Казевіч.

«Яму было вельмі кепска апошнія дні, былі моцныя болі, ён ужо больш не хацеў жыць», — распавяла Тамара Казевіч.

Барыса Кіта пахаваюць на праваслаўных могілках у нямецкім горадзе Вісбадэне, дзе каля 30 гадоў таму ён выкупіў участак. Дата пахавання пакуль невядомая, пакуль выконваюць патрэбныя фармальнасці.

 

Барыс Кіт нарадзіўся 6 красавіка 1910 году ў Санкт-Пецярбурзе ў сям’і беларуса. Пасля рэвалюцыі з’ехаў на радзіму бацькі ў вёсцы Агароднікі Карэліцкага раёна, закончыў Наваградзкую беларускую гімназію, Віленскі ўнівэрсытэт. Паводле адукацыі быў настаўнікам, былы дырэктар Віленскай і Наваградзкай гімназій. Па вайне эміграваў у ЗША.

Барыс Кіт — амэрыканскі навуковец, які зрабіў значны ўнёсак у сусветную астранаўтыку. Ён з’яўляецца суаўтарам падручніка па ракетным паліве Rocket Propellant Handbook (у суаўтарстве; Boris Kit, Douglas S. Evered), 1st ed. — New York: The Macmillan Company, 1960., якім дасюль карыстаюцца ў амерыканскіх універсітэтах.

Паводле інфармацыі Белстату, сярод мужчын на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь няма людзей, старэйшых за Барыса Кіта.


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.