Лёд заўсёды небяспечны – гэта ведаюць усе, але, тым не менш, як толькі вадаёмы замярзаюць, некаторыя ідуць на тонкі лёд. Дзеці зачакаліся зімовых забаў. Рыбакі хочуць не прапусціць апошнюю лоўлю. А пачатак ледаставу – самы небяспечны перыяд.

80% няшчасных выпадкаў на лёдзе адбываецца з нецвярозымі.

Велізарную ролю павінны выконваць бацькі. Яны, як ніхто, ведаюць бліжэйшыя вадаёмы, маршруты і любімыя зімовыя забавы дзяцей. Пакуль лёд не дасягне сямі сантыметраў, не пускайце дзяцей на лёд. Сачыце за нестабільным надвор’ем.

Што браць на лёд:

– ідучы на лёд, бярыце з сабой шнур з грузам на канцы, доўгую жэрдку або шырокую дошку;

– захапіце што-небудзь вострае, чым можна было б ухапіцца за лёд у выпадку, калі праваліліся (нож, бусак, вялікія цвікі);

– аранжавая камізэлька ярка выглядае і робіць вас заўважным. Тое, што трэба, каб вам паспелі дапамагчы.

Калі выпадае снег, берагавая лінія вадаёмаў становіцца нявызначанай, таму павялічваецца рызыка апынуцца ў ва­дзе. Сам снег цісне на ледзяную паверхню і зніжае яе трываласць. Памятайце пра падводныя плыні, скіды сцёкавых вод, водныя расліны. У такіх месцах таўшчыня лёду і яго трываласць прыкметна меншая.

Хіба можна з упэўненасцю вызначыць, што пад снежнай паверхняй бяспечны тоўсты лёд ці далікатная ледзяная скарыначка?

Удвая небяспечнае праломліванне лёду для чалавека, які нясе цяжкі груз: заплечнік, напоўнены мех. Груз павялічвае нагрузку, спрыяе падзенню і перашкаджае выбрацца з вады на лёд. Перад тым, як выйсці на лёд, трэба аслабіць шлейкі заплечніка і перакінуць яго на адзін бок, а яшчэ лепш валачы на ​​вяроўцы за 2-3 метры.

Трымайцеся бяспечнай адлегласці, калі ідзяце па лёдзе не адны.

Калі лёд праламаўся:

– не панікуйце, скіньце цяжкія рэчы, трымайцеся на плыву, трымайце галаву высока над паверхняй вады, клічце на дапамогу;

– абапрыцеся на крыгу шырока расстаўленымі рукамі, пры моцнай плыні сагніце ногі, здыміце абутак, у які набралася вада;

– старайцеся не абломваць край лёду, наваліўшыся на яго грудзьмі, па чарзе закідвайце ногі на крыгу.

Здараецца, пацярпелы не можа сам выбрацца з вады, у гэтай сітуацыі яму патрэбная тэрміновая дапамога. Рабіць гэта трэба неадкладна і вельмі асцярожна:

– узбройцеся любой доў­гай палкай, дошкай, шастом або вяроўкай. Можна звязаць разам шалікі, рамяні ці вопратку.

– паўзком, шырока расстаўляючы рукі і ногі і штурхаючы перад сабой выратавальныя сродкі, асцярожна рухайцеся ў кірунку да палонкі.

– спыніцеся ад пацярпелага ў некалькіх метрах, кіньце яму вяроўку, край адзення, падайце палку.

– асцярожна цягніце пацярпелага на лёд, разам паўзком выбірайцеся з небяспечнай зоны.

Завядзіце пацярпелага ў цёплае месца. Здыміце з яго мокрае адзенне, энергічна разатрыце цела да пачырванення скуры змочанай у спірце або гарэлцы анучай або рукамі, напаіце гарачым чаем. Ні ў якім разе не давайце пацярпеламу алкаголь – у падобных выпадках гэта можа прывесці да смяротнага зыходу.

Дзмiтры Генералаў, Рэгiянальная газета

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: