Паралельны форум грамадзянскай супольнасці ”Шэсць гадоў пасля дакладу ў рамках Маскоўскага механізму АБСЕ аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі: што змянілася?” праходзіць 4 ліпеня, напярэдадні 26-й штогадовай сесіі Парламенцкай Асамблеі АБСЕ.

SONY DSC

Паралельны форум мае на мэце ўмацаваць чалавечае вымярэнне ў рэгіёне АБСЕ і пазбегнуць ігнаравання пытанняў правоў чалавека ў сітуацыі новых выклікаў у рэгіёне АБСЕ, паведамляе ПЦ “Вясна”.

На Форуме асаблівая ўвага будзе нададзена эфектыўнасці міжнародных механізмаў у галіне правоў чалавека ў постсавецкіх краінах рэгіёну АБСЕ і, у прыватнасці, ацэнцы змяненняў сітуацыі ў галіне правоў чалавека і праблем грамадзянскай супольнасці ў Беларусі пасля апублікавання Дакладу па Беларусі ў рамках Маскоўскага механізму АБСЕ.

На Форум запрошаны 100 прадстаўнікоў беларускіх і замежных НДА, якія дзейнічаюць у галіне правоў чалавека, а таксама члены ПА АБСЕ і прадстаўнікі дзяржаўных органаў.

Чытайце па тэме:  Расклад святых Імшаў у парафіях Мінска 24 і 25 снежня

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.