«Белсат» сочыць за чарговым скандалам вакол крычаўскай РАУСу. Як стала вядома, на аднаго з ягоных працаўнікоў заведзеная крымінальная справа за жорсткае збіццё затрыманага. Інцыдэнт, які меў месца летась, атрымаў нечаканы працяг. Ахвяра міліцэйскага гвалту памерла ў таямнічых абставінах. Нашыя журналісты наведалі Крычаў, каб атрымаць новыя падрабязнасці справы.

Зʼяўленне ў Крычаве здымачнай групы «Белсату» адразу выклікала занепакоенасць мясцовай міліцыі. Незалежных журналістаў спрабавалі затрымаць. На якой падставе? Цямнага адказу не было.

«Круціцеся тут, вакол ездзіце. Выклікала падазрэнні вашая машына», – заявіў міліцыянт.

26-цітысячны горад застаецца пад балючым уражаннем апошніх дзён

На пачатку чэрвеня ў гарадскім парку знайшлі труп 60-гадовага мужчыны. Як высветлілася пазней, гэта быў мясцовы бяздомнік. Пэўна, інцыдэнт не працягнуў бы ўвагі, калі б журналісты не даведаліся, што памерлы меў сурʼёзны канфлікт з міліцыянтам са славутага апошнімі месяцамі крычаўскага РАУСу.

«Вядомая інфармацыі аб тым, што абласная пракуратура завяла крымінальную справу супраць капітана міліцыі (ягоная прозвішча прагучала ў медыях) за збіццё чалавека», – адзначыў Сяргей Няроўны з крычаўскай газеты «Вольны горад».

Следчы камітэт пацвердзіў завядзенне крымінальнай справы паводле артыкулу «перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў». Паводле афіцыйнай версіі, летась мужчына, якога неаднойчы прыцягвалі да адміністратыўнай адказнасці, паскардзіўся, што яго жорстка збіў міліцыянт. Нядаўна незалежныя медыі назвалі імя і прозвішча фігуранта крымінальнае справы – капітана міліцыі Андрэя Генералава. Справа выклікала абурэнне сярод жыхароў гораду.

Чытайце па тэме:  Самолет с Рогозиным приземлился в Минске: власти Румынии отказали в пролете

У крычаўскім РАУСе адмовіліся ад каментароў

У таямніцы трымаюць і тое, ці капітан Генералаў служыць у шэрагах МУС. «Я вам не абавязаны адказваць на такія пытанні», – заявіў маёр Краўцоў з Крычаўскага РАУС.

А ў Крычаве ўсё вастрэй гучыць пытанне: ці збіццё бяздомніка летась, ягоныя скаргі і ўрэшце таямнічая смерць на пачатку чэрвеня – гэта часткі той самай гісторыі? Следчыя органы кажуць, што не, але ў горадзе ў гэта мала хто верыць.

«Яны цяпер што хочуць тое і робяць. Можаш ісці дамоў з працы і ні за што могуць забраць», – абураецца жыхар Крычава.

Крычаўскі РАУС сапсаваў сваю рэпутацыю яшчэ раней

Пра ўнутраныя праблемы і злоўжыванні ва ўстанове сталася вядома дзякуючы групе мясцовых міліцыянтаў, якія звярнуліся ў незалежныя медыі. У лютым яны напісалі скаргу да кіраўніка МУС Ігара Шуневіча на парушэнні закону з боку начальства. Са словаў ужо былых праваахоўнікаў, іх, між іншага, прымушалі выконваць план у складанні пратаколаў адміністратыўных парушэнняў. За тое, што наважыліся крытыкаваць кіраўніцтва, міліцыянтаў пазбавілі працы. Некаторыя з іх збіраюцца звярнуцца ў суд.

«Гэта будзе выпрабаванне для РАУСу. Там падчас суду могуць выйсці вельмі цікавыя моманты, якія не спадабаюцца кіраўнікам міліцыі», – працягвае Сяргей Няроўны.

Справа ў тым, што, паводле кіраўніцтва МУС, правапарушэнні ў шэрагах ведамства – гэта, хутчэй, вынятак. Як неаднойчы заяўляў міністр Ігар Шуневіч, гучныя скандалы вакол міліцыі – гэта выдумкі і хлусня незалежных медыяў. Уласна ж кіраўнік ведамства нядаўна атрымаў грамату Нацыянальнага сходу Беларусі за ўмацаванне правоў і свабодаў грамадзянаў.

Чытайце па тэме:  Президент Турции велел иракскому премьеру "знать свое место"

Ян Бабіцкі, «Белсат»


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.