Актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Максім Вінярскі, які сёння ў 8 раніцы павінен быў выйсці на волю з Акрэсціна пасля су, знік, паведамляе “Вясна“.

Максім Вінярскі, Беларуская праўда

 

Ягоныя паплечнікі так і не дачакаліся актывіста. Як паведамляе праваабаронцам Леанід Кулакоў, праз  некаторы час сябры запыталіся ў дзяжурнага “Дзе падзеўся Вінярскі?”.

“Не перажывайце, павінен выйсці”, – пачулі яны ў адказ.

І толькі ў 10 гадзін раніцы ім паведамілі, што Вінярскі ўжо даўно выбыў з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў. Сыйшоў і аператыўны работнік-“ціхар”, які здымаў на відэа ўсіх сустракаючых.

Аднак дома ён так і не з’явіўся. Ягоная маці на тэлефанаванне адказала, што Максіма дома няма і моцна расхвалявалася.

Зараз сябры высвятляюць, дзе падзеўся і кім быў скрадзены з Акрэсціна актывіст.

Чытайце па тэме:  Да Паўла Севярынца не пускаюць адваката

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.