У выніку галадавання ў Таццяны Канеўскай у пятніцу здарыўся прыступ.

Таццяна Канеўская

 

Пра гэта яна распавяла Belsat.eu. У жанчыны запалілася жоўцевв пузыр, заўтра яе будуць выдаляць.

Тым не менш Таццяна Канеўская кажа, што настрой у «яе баявы»:

«У пятніцу я была ў Мінску, падавала зварот генпракурору Аляксандру Канюку наконт сустрэчы з ім, якую перанеслі. Таксама падавала зварот старшыні Вярхоўнага суду Валянціну Сукалу з прапановай правесці пазачарговы пленум Вярхоўнага суду – каб змяніць судовую практыку па ўжыванні артыкулу 328 Крымінальнага кодэксу (незаконны абарот наркатычных сродкаў».

Жанчына адзначыла, што іншыя ўдзельніцы руху «Маці-328» цяпер «у чаканні»:

«Качанава (кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі) абяцала, што ніхто не сыдзе з сесіі, пакуль не будуць прынятыя змены ў з законапраект з карэктыроўкамі артыкулу 328».

Паводле Таццяны Канеўскай, удзельніцы руху разумеюць, што закон з улікам паправак будзе ўжывацца ў адносінах да тых, хто будзе праходзіць паводле артыкулу 328 у будучыні. «Маці-328» спрабуюць дамагчыся перагляду справаў тых, хто адбывае пакаранне цяпер.

Чытайце па тэме:  Надежда Савченко начала пить воду
Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: