Свабода трапіла на тэрыторыю часткі, у якой служыў Аляксандр Коржыч, у дзень, калі салдатаў наведваюць родныя і сябры.

Вайсковая частка ў Печах, svaboda.org

 

У нядзелю 15 кастрычніка курсантаў з барысаўскіх Печаў павінны былі адпусціць у горад на сустрэчу з роднымі. Людзі прыехалі ў Барысаў з розных беларускіх гарадоў.

Аднак у апошні момант камандаванне часткі вырашыла не выпускаць салдатаў за тэрыторыю. Сустрэча са сваякамі і сябрамі праходзіла пад наглядам афіцэраў у памяшканні спартовай залы, куды адмыслова для гэтага прынеслі сталы і лавы, а імёны ўсіх, хто прыехаў у Печы, перапісвалі ў сшытак. Ранейшыя сустрэчы вайскоўцаў з роднымі кантраляваліся значна менш.

«Адразу з палігона павезлі ў Навінкі»

«Тут цяпер вельмі жорстка стала з дысцыплінай. Пасля гэтага (смерці Аляксандра Коржыча — РС) усё змянілася, — расказвае адзін з салдатаў. — Амаль адразу ва ўсіх забралі тэлефоны. Нават не ведаю, дзе яны цяпер. Мы не маем пастаяннай сувязі з роднымі. Толькі па чутках ведаем, што вялікі скандал. Бачылі ў навінах па дзяржаўным тэлебачанні сюжэт».

Як расказалі карэспандэнту Свабоды саслужыўцы Аляксандра Коржыча, праз некалькі дзён пасля смерці пінчаніна здарыўся яшчэ адзін інцыдэнт.

«Хлапец, які служыў разам з Коржычам і нават быў у адным з ім танкавым экіпажы, таксама спрабаваў павесіцца. Прынамсі, гэта так выглядала, — расказваюць салдаты. — На палігоне ён адышоў убок пад дрэва, сплёў там з нечага пятлю, закінуў яе на сук і пачаў гучна маліцца. Цыгарэты паліў адну за адной. Гэты хлопец дзіўнаваты быў адразу, але яны блізка стасаваліся з Коржычам (імя ёсць у рэдакцыі Свабоды). Яго з палігону адразу ў Навінкі павезлі па чутках. Ці ён так моцна перажываў смерць сябра, ці спрабаваў з часткі ўцячы такім спосабам, ці яшчэ нейкая прычына, мы не ведаем».

Чытайце па тэме:  Былы міністр абароны Казлоўскі: Пра сто загінулых салдат Макараў хлусіць

«Нават не ведаем дакладна, хто яшчэ служыць тут, а хто ўжо не»

Таксама салдаты распавядаюць, што сяржанты ў Печах пасля 3 кастрычніка (меркаваны дзень смерці Коржыча) перасталі насіць лычкі на пагонах. Цяпер у бальніцу і з яе салдатаў суправаджаюць афіцэры, а не сяржанты. Суразмоўца Свабоды гаворыць, што затрыманні сяржантаў у Печах, хутчэй за ўсё, працягнуцца.

«Затрымаюць яшчэ іншых, я думаю. А што да тых, каго затрымалі раней, то С. (імя сяржанта ёсць у рэдакцыі — РС) дарэмна. Ён ні ў чым зусім не замяшаны быў», — кажа суразмоўца.

У групе «Вконтакте», якая аб’ядноўвае вайскоўцаў з Печаў і іх родных, уначы з 14 на 15 кастрычніка з’явіліся паведамленні пра масавыя затрыманні сяржантаў у 307-ай школе. На месцы інфармацыю аб гэтым пацвердзіць не ўдалося. «Здымаюць таксама камандзіраў. Кожны дзень некага новага. Мы нават не ведаем дакладна, хто яшчэ служыць тут, а хто ўжо не», — кажуць вайскоўцы.

Акрамя больш жорсткага рэжыму, пастаянных праверак і шыхтаванняў, у Печах заўважаная актыўнасць Сьледчага камітэту. Побач з часткамі можна бачыць людзей у форме СК, расказваюць пра іх і салдаты.

«Ужо амаль усіх апыталі. Хто ведаў Коржыча, хто не ведаў. Таксама нас усіх адразу ж праверылі на наяўнасць слядоў ад пабояў. Распраналі і глядзелі, — гаворыць суразмоўцы РС. — Знайшлі ў некаторых дробныя пашкоджанні, драпіны на целе. Не ведаю, што далей было. А дапытваюць салдатаў даволі жорстка. Пагражаюць адказнасцю, калі нехта будзе замоўчваць факты здзекаў, альбо вымагальніцтва».

Чытайце па тэме:  Conflict Intelligence Team указала на сообщения о гибели в Сирии еще двух россиян

Інфармацыі як пра хаду расследаваньня, так і пра падрабязнасці смерці Аляксандра Коржыча ў вайскоўцаў у Печах менш, чым у журналістаў — адбіваецца забарона на мабільныя тэлефоны і, адпаведна, доступ да інтэрнэту. Да паведамленняў пра начныя забавы з дзяўчатамі ў казармах, масавыя паборы і здзекі з навабранцаў суразмоўцы Свабоды паставіліся досыць скептычна. Кажуць, што гэта перабольшванне:

«Не настолькі тут страшна, вядома. Магчыма, нешта і ёсць. Але каб масава, то не. Магчыма, неяк індывідуальна на Коржыча нехта ціснуў».

3 кастрычніка цела салдата тэрміновай службы Аляксандра Коржыча знайшлі ў падвале вайсковай часткі ў Печах пад Барысавам. Паводле праверкі, якую правялі ў вайсковай частцы, прычынай смерці салдата нібыта стаў суіцыд. Але сваякі і сябры Аляксандра Коржыча з гэтай версіяй не пагадзіліся і перадалі ў рэдакцыю Свабоды фотаздымкі ягонага цела са слядамі прыжыццёвых траўмаў. Справа атрымала вялікі рэзананс у грамадстве.


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.