Суддзя Цэнтральнага раёна Мінска Іван Касьцян зняволіў Паўла Севярынца на 15 сутак. На максімальны па адміністрацыйнай справе тэрмін. Павел Севярынец асуджаны за ўдзел у мітынгу 8 верасня, у Дзень беларускай вайсковай славы. 

“Чаму не штраф? Чаму арышт – ды яшчэ максімальна магчымы? Таму што тыя, хто стаіць за рашэннем суддзі Касцяна (якое не сам ён прымаў, але якое выканаў) ведаюць пра сітуацыю ў сям’і Севярынца. Пра тое, што давялося перажыць яму і жонцы, што не дай Бог перажыць нікому – нават тым, хто загадаў Паўла пакараць зняволеннем.
Пакаралі Севярынца з разлікам на тое, што раптам не стрывае, узнервуецца цяжарная жонка – і можна будзе напаскудзіць чалавеку, які прынцыпова не прымае цяперашні рэжым, нечым значна большым, чым арышт, – мяркуе Уладзімір Някляеў. – Тыя, хто сёння ва ўладзе, і тыя, хто ўладу абслугоўвае, пераважна (калі не ўсе) мярзотнікі. Вось у чым праблема, а не ў тым, што некага з іх ванітуе ад дэмакратыі.

Чытайце па тэме:  Экс-супрацоўнік КДБ: Беларусь купіла ў кітайцаў на 20 млн. долараў абсталявання для праслухоўвання апазіцыі

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.