Сустаршыня БХД Павел Севярынец чакае павестку з суда Савецкага раёна Мінска, які будзе судзіць палітыка за заклікі да несанцыяваных акцыяў. Суд хутчэй за ўсё пройдзе да 26 мая: на гэты дзень арганізатары падаюць заўяку на марш і мітынг у Заслаўі Мінскага раёна.

Павел Севярынец (злева) на “Чарнобыльскім шляху-2018”, фота Ганны Дусь, Беларуская праўда

 

“7 траўня мяне выклікалі ў райаддзел на афармленне дакументаў. Позву з’явіцца ў райадзел накіравалі бацькам у Віцебск, пра што бацькі паведамілі мне толькі 8 траўня. Я патэлефанаваў у Савецкі райаддзел – пратакол передаюць у суж. Таму наступная позва прыйдзе ўжо з суда з канкрэтнай дата”, – паведаміў Беларускай праўдзе Павел Севярынец.

Палітык мяркуе, што яго засудзяць да 26 траўня – прэвентыўна перад чарговай акцыяй “Астравецкага шляху”.

-Мы падаем першую заяўку на шэсце і мітынг у Заслаўі, – падкрэсліў Павел Севярынец.

26 красавіка на “Чарнобыльскім шляху” ў Мінску арганізатары абвясцілі, што пачынаюць серыю акцый у рэгіёнах пад агульнай назвай “Астравецкі шлях”, каб прыцягнуць увагу да экалагічных праблем. Пры гэтым арганізатары падаюць заяўкі на правядзенне мерапрыемстваў. Што не перашкаджае міліцыянтам судзіць арганізатараў “за заклікі”.

Беларуская праўда

Creative Commons License
This work is licensed under a Creative Commons Attribution-ShareAlike 4.0 International License

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: