«Улады пабаяліся, пайшлі нават на скандал, паколькі ёсць і замежныя дэлегацыі», — распавёў сайту palitviazni.info былы палітвязень Павел Севярынец.

 

Курапаты, 29 чэрвеня 2018. Фота «Радыё Свабода»

 

29 чэрвеня абаронцы Курапатаў збіраліся паставіць у Курапатах ля рэстарана «Паедзем, паядзім» новыя крыжы, але з самага ранку адбыліся затрыманні актывістаў — Зміцера Дашкевіча, Ягора Лаўрухіна і Валерыя Мінца. Забралі сілавікі і крыжы, якія былі зроблены на грошы, што сабралі талакой людзі.

— Даволі прадказальна, што Дашкевіч з паплечнікамі затрыманы, — распавёў сайту palitviazni.info былы палітвязень Павел Севярынец, які зараз знаходзіцца ў Курапатах. — Крыжы таксама затрымалі, дзеля гэта, уласна кажучы, усё гэта і рабілася. Таму гэтая акцыя не ўдасца, і мы перайшлі, што называецца, да “плана Б”. Размясцілі вялікія ватманы на плоце рэстарана і, акрамя гэтага, размясцілі там копіі пратаколаў з чырвонымі адбіткамі рук.

— У гэты дзень у Курапаты збіраліся прыехаць замежныя амбасадары…

— Амбасадар Польшчы ўжо прыехаў, а астатнія, магчыма, пад’едуць пазней, калі ў іх атрымаецца.

— Як вы можаце пракаментаваць затрыманне Зміцера Дашкевіча?

— Калі на месцы масавых расстрэлаў людзей збіраюцца паставіць крыжы, то што можа быць больш натуральнае? Але, як бачым, нячыстая сіла баіцца крыжоў. Улады пабаяліся, пайшлі нават на скандал, паколькі ёсць і замежныя дэлегацыі. Думаю, Дашкевіча з сябрамі вечарам адпусцяць, але зараз маем тое, што маем.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: