Пасля 15 сутак арышту на волю выйшаў сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец. Палітыка сустрэлі блізкія, паплечнікі і журналісты.

Фота facebook.com/dzianis.sadouski

 

Павал Севярынец распавёў журналістам пра сваё затрыманне і пра ўмовы адбыцця пакарання: – Я думаю, што яны хацелі нерваваць нас з Волечкай, трымлі нейкую паўзу, і потым выскокваюць, хапаюць, бяруць у двары. Стаўленне цяпер іншае. Пабойваюцца яны палітычных. Можа быць нейкую ролю адыгралі гэтыя скаргі, якія сыпаліся на іх дажджом увесну. Але такога бяззмежжа, як раней, цяпер няма.

Сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца, якога 2 кастрычніка асудзілі на 15 сутак за акцыю ў абарону незалежнасці Беларусі, 11 кастрычніка забралі на суткі.

Беларускае Радыё Рацыя

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: