Сувязі з грамадскім актывістам Паўлам Вінаградавым няма ўжо шэсць гадзін. Пра гэта паведаміла Радыё Свабода жонка Паўла Вінаградава Святлана.

vinogradov

«Павал пайшоў у Маскоўскі РУУС да 11-й гадзіны адзначацца згодна з умовамі прэвентыўнага нагляду. І з гэтага моманту сувязі з ім няма. Я была ў РУУС. Там мне сказалі, што Паўла ў іх няма», — распавяла Святлана Вінаградава.

Цяпер жонка чакае, што даведаецца пра лёс Паўла ў судзе Маскоўскага раёна.

10 верасня ў кватэру да актывіста моладзевай ініцыятывы «Змена» Паўла Вінаградава прыйшлі чатыры супрацоўнікі міліцыі.

«У мяне ў хаце міліцыя. Пакуль што я не разумею, што адбываецца», — сказаў Вінаградаў карэспандэнту Свабоды праз тэлефон.

Былы палітвязень Павел Вінаградаў — рэкардсмен па адвольных затрыманнях. У сакавіку ён быў асуджаны на 25 сутак арышту і трымаў галадоўку.

У жніўні Вінаградава арыштавалі на 10 сутак . Ён апавёў, што гэта яго 16-я адміністрацыйная справа, і з гэтага ліку 9 былі па абвінавачанні ў лаянцы.

 

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...