Другі дзень супрацоўнікі лясной аховы і Міністэрства па надзвычайных сытуацыях ліквідуюць пажар на Альманскіх балотах, самым вялікім у Эўропе комплекс некранутых балот, паведамляе Радыё Свабода.

Пажар тушыць авіяцыя МНС

 

Плошча ўзгараньня: 50-70 гектараў.

Альманскія балоты — найбуйнейшы ў Эўропе комплекс верхавых, пераходных і нізінных балот, якія захаваліся да нашых дзён у натуральным стане (не пацярпелі ад мэліярацыі). Ён займае 94 тысячы гектараў.

Альманскія балоты маюць статус водна-балотнага ўгодзьдзя міжнароднага значэньня з 2001 году і ахоўваюцца Рамсарскай канвэнцыяй. У межах комплексу дзейнічае ляндшафтны заказьнік рэспубліканскага значэньня «Альманскія балоты», на тэрыторыі якога жывуць некалькі дзясяткаў відаў зьвяроў і птушак, занесеных у Чырвоную кнігу.

Жыхарам населеных пунктаў блізкіх да Альманскіх балотаў нічога не пагражае, паведамілі ў Міністэрстве лясной гаспадаркі. Апэрацыяй па тушэньні пажару кіруе першы намесьнік міністра лясной гаспадаркі Аляксандар Кулік.

У ліквідацыі пажару задзейнічаны 105 супрацоўнікаў лясной аховы; 3 гусенічных балотаходы; 2 барты авіяцыі МНС.

Пра пажар на Альманскіх балотах у МНС паведамілі 24 жніўня а 11:52. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай узгараньня стала парушэньне правілаў пажарнай бясьпекі. Магчыма, незатушаная цыгарэта.​

Цяпер праз Рэспубліканскі ляндшафтны заказьнік «Альманскія балоты» будуюць дарогу, здаць плянуюць у верасьні. Яе кошт — 1 мільён даляраў. 14 кілямэтраў грунтовай дарогі пракладаюць праз натуральнае балота.​

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: