Лідэр Кансэрватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ назваў «фактам антыбеларускага пляну гібрыднай вайны» заяву Генштабу Беларусі пра ўмоўную краіну Вяйшнорыю, супраць якой будуць змагацца войскі Расеі і Беларусі падчас вучэнняў «Захад-2017».

«Мэтода характэрная для расейскіх агрэсараў. Прыдумваюць нейкі быццам бы „эканамічны“, „сацыяльны“, „нацыянальны“, „тэрытарыяльны“ альбо „рэлігійны“ падзел у краіне, якую збіраюцца акупаваць, і пачынаюць раскручваць у прапагандзе гэты прыдуманы падзел, убіваць яго ў свядомасць людзей і суседзяў. Потым пачынаюць выкарыстоўваць гэтую сваю прапаганду дзеля ўводу ў краіну акупацыйнага войска, дзеля агрэсіі» — піша Зянон Пазняк на сайце «Беларуская Салідарнасьць».

Паводле Пазняка, расейскія спэцслужбы разлічвалі на абурэнне і спрэчкі ў краіне, каб «падзяліць і сутыкнуць думкі беларусаў».

Мапа «ўмоўнага становішча»

 

«Беларусы сталі рагатаць, жартаваць і высмейваць маскоўскія пляны ды гуляць у агрэсіўную „Вяйшнорыю“, якая, маўляў, верне ўсе землі ад Беластока да Вязьмы і ўсталюе Вялікую Беларусь. Цяперашняя хітрая акупацыя, якую задумалі пад выглядам вайсковых вучэнняў „Захад-2017“, і ўсе крамлёўскія пляны скончацца, відаць, для Масквы маркотна, бо беларус пачаў смяяцца. Хто смяецца — той не баіцца» — піша Пазьняк. У той жа час заклікаў беларусаў «не ператвараць небяспеку ў скамарошаства і балаган».

«Першая эмацыйная рэакцыя і высмейванне праціўніка павінна саступіць месца сур’ёзным ацэнкам і непрыняццем подлых плянаў расейска-лубянскай ваеншчыны. Масква ніколі не жартуе, жартаў не разумее і слязам ня верыць. Яна пачынае ўспрымаць рэчаіснасць толькі тады, калі дастане калом па хобаце ці рыдлёўкай па галаве» — перакананы Зянон Пазняк.

Чытайце па тэме:  Матей Фальковский: Польше не все равно, что происходит в соседней Беларуси

Радыё Свабода


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.