Перад ад’ездам у Маскву Аляксандр Лукашэнка танчыў у Мінску з “Міс Беларусь — 2018” Марыяй Васілевіч, паведамляе Еўрарадыё.

БЕЛТА

 

У пятніцу ў Палацы Незалежнасці з удзелам кіраўніка дзяржавы прайшоў першы Рэспубліканскі навагодні баль для моладзі. Прысутнічалі амаль 300 маладых людзей, найлепшых студэнтаў і вучняў старэйшых класаў.

Відэа: АНТ

 

Лукашэнка выступіў перад моладзю з прамовай. “Гэты баль — свайго роду падарунак за стараннасць, працавітасць, выдатную вучобу, за вашу ініцыятыўнасць,цытуе словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА. — Тут лепшыя з лепшых. Вы самая актыўная і прагрэсіўная частка нашага насельніцтва”.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ён не агітуе моладзь не з’язджаць за мяжу і заставацца ў Беларусі. Але хоча, каб хлопцы і дзяўчаты памяталі пра сваю радзіму і калі ім захочацца вярнуцца, то яны — сапраўдныя беларусы.

29 снежня Аляксандр Лукашэнка зноў правядзе ў Маскве перамовы з Уладзімірам Пуціным (яны сустракаліся ў расійскай сталіцы 25 снежня). Будуць абмяркоўвацца праблемныя пытанні ў дачыненнях Беларусі і Расіі.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: