Аператыўныя падраздзяленні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта і Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі перакрылі міжнародны канал па арганізацыі незаконнай міграцыі грамадзян Афганістана цераз Беларусь у Літву і краіны Заходняй Еўропы, які дзейнічаў з ліпеня 2017 г.

Як паведамляе Радыё Рацыя са спасылкай на БелаПАН у Дзяржпагранкамітэце, ноччу 25 жніўня ў Пастаўскім раёне паблізу мяжы аператыўнікі затрымалі чатыры аўтамабілі, у якіх знаходзіліся 11 афганцаў, а таксама арганізатары і памагатыя супрацьпраўнай дзейнасці: трое грамадзян Беларусі і двое — Таджыкістана.

Яны завезеныя ў Смаргонскую пагранічную групу для разбору. У дачыненні да арганізатараў і саўдзельнікаў незаконнай міграцыі органам дазнання аператыўнага падраздзялення памежнай службы пачатая справа на падставе ч. 2 арт. 371-1 КК (арганізацыя незаконнай міграцыі, учыненая групай асоб паводле папярэдняй змовы), якая прадугледжвае да сямі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...