У Берасці ў блогера Сяргея Пятрухіна супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі ўсю аргтэхніку: ноўтбук, планшэт і смартфон.

У кватэру берасцейскага блогера Сяргея Пятрухіна прыйшлі сілавікі з ператрусам. За працэдурай вобшуку можна было назіраць у прамым эфіры на ягоным канале Youtube “Народны рэпарцёр”. Сяргей Пятрухін распавёў у некалькіх словах пра прычыны ператрусу:

– Прыязджайце да мяне, тут АМАП і весялуха. А прыйшлі яны да мяне з той нагоды, што два міліцыянты збілі чалавека і падалі на мяне, што я ўзвёў паклёп на іх.

Сяргей Пятрухін звязвае папярэднія судовыя пераследы, а таксама цяперашні ператрус са сваёй пазіцыяй датычна будаўніцтва акумулятарнага завода кампаніяй IPOWER пад Берасцем, а таксама антыкарупцыйнымі рэпартажамі, якія ён змяшчае на сваім канале.

У Сяргея Пятрухіна супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі ўсю аргтэхніку: ноўтбук, планшэт і смартфон.

Беларускае Радыё Рацыя

Чытайце па тэме:  Брэсцкі блогер Сяргей Пятрухін прыйшоў на прэс-канферэнцыю і атрымаў позву ў міліцыю
Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: