10 снежня на цэнтральнай плошчы Барысава адбылася ўрачыстая цырымонія прыняцця прысягі. Перад прыняццем прысягі Беларусі, у якой узяло ўдзел каля 300 навабранцаў, сімвалічную прысягу СССР прынялі хлопцы, апранутыя ў савецкую форму.

Ініцыятар перформанса — камандуючы войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання Аляксандр Вальфовіч, ураджэнец Казані, выпускнік Маскоўскай вышэйшай агульнавайскавой вучэльні і Ваеннай акадэміі Генштаба Расіі.

«Была задача паказаць падчас цырымоніі прыняцця прысягі пераемнасць пакаленняў. Сёння, як бы на імгненне зазірнуўшы ў легендарнае мінулае, мы паказалі, як прымалі прысягу нашы прадзеды і дзяды ў далёкім 1918 м і 1941-м годзе, як прымалі яе ў часы Савецкага Саюза. І ўслед за імі, выконваючы пераемнасць пакаленняў абаронцаў Айчыны, прынеслі ўрачыстую клятву на вернасць нашай Радзіме — Рэспубліцы Беларусь — і нашы вайскоўцы. Я думаю, што гэта мерапрыемства стане добрай традыцыяй. Змацаваўшы словы клятвы ўласнаручным подпісам, маладыя воіны Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі ў складаных умовах адстаялі незалежнасць маладой савецкай дзяржавы. Менавіта з гэтымі словамі нашы бацькі і дзяды ішлі ў бой з фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Не парушыўшы клятвы, ступілі ў бяссмерце ў гарах далёкага Афганістана нашы землякі», — цытуе словы Вальфовіча «Беларуская ваенная газета».

«Наша Ніва» спытала ў начальніка ўпраўлення інфармацыі галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Міністэрства абароны Уладзіміра Макарава, навошта ўсё гэта было трэба.

«Магу запэўніць, што прысяга на вернасць беларускаму народу была прынятая ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, прысягалі па-беларуску і па-расейску, — пачаў Макараў. — А перад гасцямі і новым папаўненнем была паказана рэканструкцыя рытуала ваеннай прысягі салдатамі розных перыядаў XX стагоддзя. Рэканструкцыя была менавіта для гасцей, было падкрэслена, што нашыя бацькі і дзеды шлі ў бой з фашысцкімі захопнікамі ў часы Другой сусветнай вайны».

Чытайце па тэме:  Контрактная армия — звучит красиво, но нужно просчитать цену вопроса

У чым ідэалагічная карысць прысягі СССР, Макараў патлумачыць не здолеў, але падкрэсліў іншае.

«Ні ў каго не павінна быць сумневаў, што незалежнасць, тэрытарыяльная цэласнасць, суверэнітэт Беларусі будзе забяспечаны усёй сістэмай нацыянальнай бяспекі, у тым ліку — узброенымі сіламі», — падсумаваў ідэолаг Мінабароны.

Наша ніва


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.