Каля сотні чалавек прыйшлі на Кастрычніцкую плошчу Мінска па закліку Беларускага нацыянальнага кангрэса.

svaboda.org

Мікола Статкевіч прэвентыўна асуджаны на 5 сутак, аднак на плошчы з’явіўся Уладзімір Някляеў.

Міліцыя праз гукаўзмацняльнік заклікае разысціся і папярэджвае, што могуць быць ужытыя спецсродкі – дазволу на сённяшнюю акцыю ўлады не давалі.

Мікола Статкевіч перадаў у Мінгарвыканкам сваю заяву, у якой паведаміў аб правядзенні 1 траўня святочнага сходу на Кастрычніцкай плошчы.

«У адпаведнасці з правам, гарантаваным артыкулам 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і падпісанымі нашай краінай міжнароднымі пагадненнямі, паведамляю пра намер Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу далучыцца да святкавання дзяржаўнага свята — Дня Працы 1 траўня, і правесці ў гэты дзень на Кастрычніцкай плошчы Менску святочны сход», — гаворыцца ў заяве.

Чытайце па тэме:  Валерий Карбалевич: Через осторожность проглядывала беларуская инициатива «Хельсинки-2»
Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: