Пра гэта паведамле старонка прэміі ў фэйсбуку.

Першым лаўрэатам прэміі імя Наталлі Арсенневай стаў Уладзімір Някляеў за кнігу “Толькі вершы”!

На прэмію прэтэндавалі дзевяць чалавек: Віктар Жыбуль з кнігай “Дзяцел і дупло”, Ганна Комар і “Страх вышыні”, Наста Кудасава і “Маё невымаўля”, Уладзімір Някляеў і “Толькі вершы”, Сяргей Прылуцкі з “Патрыятызмам для чайнікаў”, Міхась Скобла і “Камізэлька для месяца”, Андрэй Хадановіч і “Цягнік Чыкага-Токіё”, а таксама Юлія Цімафеева з “Цыркам”.

У склад журы прэміі сёлета ўвайшлі вядомыя літаратары, перакладчыкі і літаратуразнаўцы Ірына Багдановіч, Лявон Баршчэўскі, Уладзімір Глазаў, Вальжына Морт і Ціхан Чарнякевіч.

Прэмія за найлепшую паэтычную кнігу заснаваная ў гонар выдатнай беларускай паэткі, зоркі літаратуры Заходняй Беларусі, аўтаркі знакавага верша “Магутны Божа” Наталлі Арсенневай. Пасля вайны Арсеннева апынулася ў эміграцыі, дзе працягвала займацца беларускай справай, удзельнічала ў культурнай і асветніцкай дзейнасці.

Літаратурная прэмія імя Наталлі Арсенневай заснаваная пры спрыянні Фонда культуры і адукацыі Орса-Рамана і Харытатыўнага фонда Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі. Сёлета прэмія будзе ўручацца ўпершыню, але плануецца, што яна стане штогадовай.

Чытайце па тэме:  Як перайменаваць Маскоўскі раён Мінска? Адказ Мінгарвыканкама

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.