Беларускіх аматараў літаратуры чакае магчымасць пазнаёміцца з унутранай “кухняй” літаратурнага працэсу. 14 лютага пачнецца першае літаратурнае рэаліці ў Беларусі.

З нагоды падрыхтоўкі сваёй новай кнігі “Пімкі”, пісьменнік Кірыл Стаселька пачынае рэаліці-праект у сацыяльных сетках. Пераважная частка праекта будзе рэалізавана ў instagram у фармаце сторыз. Апроч падрабязнасцей і цікавостак пра свой новы тэкст, аўтар таксама будзе распавядаць пра тое, як рукапіс ператвараецца ў кнігу, выдавецкія этапы, асаблівасці літаратурнага краўдфандынгу і прамоцыі.

“Нягледзячы на тое, што сучасны свет імкнецца да сцірання межаў ва ўсіх сферах, многія аўтары працягваюць хавацца і ствараць рознага кшталту перагародкі між сабой і чытачамі. Развіццё камунікатыўных тэхналогій дазваляе больш шчыльна камунікаваць, у тым ліку, з чытачамі. Гэта добрая тэндэнцыя, добрая магчымасць, якую варта не абмінаць”, — каментуе Кірыл Стаселька.

Акрамя таго, гледачоў чакаюць інтэрактыўныя фарматы, магчымасць уплываць на працэс, задаваць пытанні пісьменніку, удзельнічаць у віктарынах і конкурсах, атрымаць прыемныя падарункі.

Сачыць за рэліці можна з 14 лютага ў instagram-акаўнце пісьменніка @kirylian або праз хэштэг #Пімкі.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...