Апошні мірны кадр мірнага пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх “выбараў”. Праз некалькі імгненняў – напад спецназу “Алмаз”, потым дубінкі АМАПу, крывавае пабоішча…

19 снежня 2010 года кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў не дайшоў да “Плошчы-2010”

 

Сёння ў школьных падручніках па гісторыі гэта апісана як прадухіленне спробы дзяржаўнага перавароту. Як перамога мудрага кіраўніка і галоўнакамандуючага.

Але гэта сёння…

Яна ў табе – ты ў ёй. Няма паміж
Табою і Айчынаю нікога,
Апроч усемагутнейшага Бога,
Яго любові і Яго ахвяры.
Калі ж вас разламілі, як спарыш,
Калі між вамі ворагі, пажары, –
Хай помстаю, якою ты гарыш,
Гарыць зямля! Гараць у небе хмары!
Вада ў рацэ! І палымнее крыж
У Госпада ў руцэ – як сімвал кары!

Уладзімір Някляеў

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: