Раней супрацоўнік банку адмовіўся прыняць замову кліенткі, абгрунтаваўшы гэта тым, што выява вясёлкі носіць «правакацыйны й эратычны характар».

Сьцяг ЛГБТ-асяроддзя                                                                  Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

 

У адной з сацыяльных сетак разгарэлася дыскусія з адным з буйных польскіх банкаў у галоўнай ролі.

Фінансавая ўстанова mBank праводзіла акцыю: кожны кліент атрымаў магчымасць заказаць на сваёй крэдытнай картцы любую выяву па жаданню. Забаранялася размяшчаць нецэнзурныя словы, фотаздымкі, карцінкі эратычнага зместу й г.д.

Адна з кліентам выказала пажаданне, каб на яе картцы была выява вясёлкі. Нагадаем, вясёлка – гэта ня толькі прыродная з’ява: вясёлкавыя колеры з’яўляецца таксама сымбалем асяроддзя ЛГБТ. Аднак супрацоўнік банку адмовіўся прыняць замову кліенткі, абгрунтаваўшы гэта тым, што выява вясёлкі носіць «правакацыйны й эратычны характар».

Кліентка апісала гісторыю ў «Фэйсбуку». Пад яе постам з’явіліся сотні камэнтароў, у падаўляючай большасці непрыхільныя банку.

Фінансавая ўстанова хутка выправіла сытуацыю й дазволіла кліентцы рэалізаваць яе пажаданне, зазначыўшы, што mBank – праціўнік дыскрымінацыі па любой прыкмеце.

Банк таксама паведаміў, што прычынай непаразуменьня быў «чалавечы фактар».

Польскае Радыё


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.